Ілля Івашка прабіўся ў паўфінал турніру ва Узбекістане
- 5.05.2016, 18:17
- 29,398
Беларускі тэнісіст Ілля Івашка ў 1/4 фіналу турніру ва Узбекістане падолеў канадца Стывена Дыеза - 6:3, 6:1.
Пра гэта паведамляе "Прессбол".
Ілля Івашка (289 ATP, Беларусь) - Стывен Дыез (255 ATP, Канада) - 6:3, 6:1
У паўфінале турніру Ілля Івашка сустрэнецца з Маркам Тэпавацам з Сербіі. Матч пройдзе 6 траўня.