7 траўня 2024, aўторак, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар ЖКГ: Грэй ваду і мыйся ў тазіку

8
Дырэктар ЖКГ: Грэй ваду і мыйся ў тазіку

Дырэктар Мікашэвіцкага ЖКГ Вадзім Дземідовіч прапанаваў пенсіянерцы Таццяне Калодзе грэць ваду на пліце і мыцца ў тазіку.

Сантэхнік гаспадаркі не змог аднавіць паступленне гарачай вады ў кватэру Калоды пасля прафілактычных работ, інфармуе «Радыё Рацыя».

Замест таго, каб прыбраць паветраны корак з трубы дырэктар прапанаваў пенсіянерцы купіць новыя. На адказ, што яна не мільянер, каб мяняць трубы, Дземідовіч параіў грэць ваду самой і мыцца ў тазіку.

- Кажу, я гэтага трываць не буду, я буду скардзіцца. А ён мне адказаў: «Ну і скардзіцеся, вас такіх, якія скардзяцца, вельмі шмат». Гэта самае звычайнае хамства, сказаў: «Купляйце трубы, а калі не, то грэйце ваду і мыйцеся ў тазіку», - распавяла Таццяна Калода.

Са слоў Таццяны Калоды, пасля яе пагрозы, гарачая вада праз паўдні з'явілася. Атрымаць каментар у дырэктара ЖКГ не ўдалося.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках