24 красавiка 2024, Серада, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Васіленка: «Аўтарытэт «Цмокаў» ніякай боязі ў нас не выклікае»

Андрэй Васіленка: «Аўтарытэт «Цмокаў» ніякай боязі ў нас не выклікае»
АНДРЭЙ ВАСІЛЕНКА
ФОТА: GRODNO93.BY

Галоўны трэнер «Гродна-93» Андрэй Васіленка ацаніў «Цмокі-Мінск», з якімі трэба будзе пазмагацца ў фінале чэмпіянату Беларусі.

«Аб спаборніку я самага высокага меркавання. Што казаць - канкурэнт вельмі моцны. «Цмокі» гуляюць на высокім узроўні, дзесятак матчаў у Адзінай лізе ВТБ дае ім больш, чым нам увесь чэмпіянат Беларусі. Паболей бы нам гульняў з такімі камандамі цягам сезона - хутчэй бы прафесійна раслі. Зрэшты, аўтарытэт «Цмокаў» ніякай боязі ў нас не выклікае. Мяч круглы - заляцець можа як у той, так і ў іншы кошык.

Будзем спадзявацца на ўраўнаважанасць. Тым больш што з'ехаў Штутц - з яго стратай менчукі не будуць мець над намі такой роставай перавагі ў барацьбе пад колам», - заявіў Васіленка «Трибуне».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках