Лукашэнка: Нас апусцілі ў крызісную сітуацыю
72- 6.05.2016, 15:21
- 20,376
Беларускі дыктатар наведаў Менскі маторны завод.
Як паведамляе афіцыйнае агенцтва навінаў БелТА, падчас візіту Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускія вытворцы ўступілі ў паласу жорсткай канкурэнцыі.
Каб выпускаць тавар, прывабны коштам і якасцю, трэба жорсткая дысцыпліна, дыктатура тэхналогіі, перакананы дыктатар. Выходзячы на новыя рынкі з новай якасцю і новым прадуктам, Беларусь зможа «выбрацца з крызіснай сітуацыі, у якую нас апусцілі», распавёў Лукашэнка.
Пры гэтым ён дадаў, што «пераважна гэта не наша віна, а наша бяда». Дыктатар падкрэсліў, што жорсткая дысцыпліна не мае на ўвазе таго, што камусьці трэба закрываць рот.
«Чалавек мае права сказаць усё, што ён думае пра палітыку, унутраную і замежную, на прафсаюзным або агульным сходзе, які праводзіцца для шчырай размовы», - адзначыў ён. Аднак на канвееры не павінна быць ніякай палітыкі. «Тут палітыка адна – якасць», - рэзюмаваў дыктатар.