29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах заяўлены пікет супраць збяднення народа

4
У Баранавічах заяўлены пікет супраць збяднення народа
Рыгор Грык

Вядомы «актывіст у робе» Рыгор Грык падаў заяўку на правядзенне 22 траўня пікету ў Баранавічах.

Баранавіцкі актывіст прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык падаў заяўку на пікет супраць збяднення народа ў Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт.

Пікет запланаваны на 22 траўня з 12 да 15 гадзін у новым парку Баранавічаў.

«Мэта масавага мерапрыемства - выказванне пратэсту супраць збяднення народа, росту коштаў, камунальных паслуг, беспрацоўя, змяншэння заробкаў і нізкіх пенсій. Замаўляў месца, дзе ўлада звычайна праводзіць свята 1 траўня. 1 траўня яны праводзяць у парку, там, дзе ходзяць людзі. Я думаю, і грамадзяне маюць права там праводзіць свае мерапрыемствы», - распавёў Рыгор Грык «Радыё Рацыя».

Рыгор Грык адзначае, што пікеты супраць збяднення народа заяўляў цягам 4-х апошніх гадоў. Але атрымліваў адмовы з прыпіскамі, што тэма неактуальная, бо народ жыве вельмі добра.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках