29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На будаўнічай пляцоўцы ў Менску знойдзеныя манеты, якім тысяча гадоў

1

Артэфакты з далёкай мінуўшчыны знойдзеныя на будаўнічай пляцоўцы новага дома на месцы надоечы зруйнаванага прыватнага сэктара ў сталічным мікрараёне Міхалове.

Археолагі выявілі ў зямлі керамічныя чарапкі і фрагменты манет, якія належаць да X-XII стагоддзяў. Пра тое, што ля скрыжавання сучасных вуліц Алібегава і Брыля існавала старажытнае паселішча, спецыялісты ведалі даўно. Але толькі цяпер, калі будаўнікі зруйнавалі вёску для будаўніцтва новага мікрараёна, надарылася магчымасць даследаваць гэтую тэрыторыю.

- У X-XII стагоддзях на гэтым месцы размяшчалася селішча, што ўваходзіла ў сістэму славянскіх паселішчаў ля прытокаў ракі Свіслач. У XVI-XVII стагоддзях - феадальная сядзіба, а ўжо пасля, у XIX стагоддзі, паўстала вёска Міхалова, - распавёў Onliner.by загадчык аддзела Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Андрэй Вайцяховіч. - На жаль, культурны пласт быў разбураны вёскай, але гэта не перашкаджае нам правесці даследаванні.

Археолагі ўжо знайшлі фрагменты керамічнага посуду XI-XII і XVI-XVII стагоддзяў, бронзавы крыжык XI-XII стагоддзяў, а таксама абрэзкі дзвюх манет. Адна з іх - гэта сярэбраны арабскі дырхам X стагоддзя, другая - пражскі грош XIV стагоддзя. Знаходкі будуць змешчаныя ў фонды Інстытута гісторыі. Магчыма, штосьці патрапіць у музейныя экспазіцыі.

«УКБ Захад» паабяцаў археолагам спрыянне ў правядзенні даследаванняў. Пошук артэфактаў зойме трохі часу і не павінен адбіцца на тэрмінах будаўніцтва дамоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках