Украінская разведка: Пуцін перакінуў на Данбас чачэнцаў
14- 7.05.2016, 14:20
- 10,695
На акупаваны Данбас перакінута падраздзяленне Нацыянальнай гвардыі Расеі.
Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны.
Паводле звестак выведкі, 6 траўня ў Алчэўск (Луганская вобласць) прыбыло падраздзяленне 46-й асобнай брыгады аператыўнага прызначэння (Грозны, Чачня) Федэральнай службы войскаў Нацыянальнай гвардыі РФ.
Злучэнне камплектуецца паводле нацыянальнай прыкмеце - пераважна чачэнцамі.