У Менск едзе Туркменбашы
11- 7.05.2016, 14:31
- 9,111
Дыктатар Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў 11-12 траўня з афіцыйным візітам наведае Беларусь.
Як паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі, адбудуцца перамовы беларускага дыктатара з туркменскім калегам.
Чакаецца, што кіраўнікі дзвюх дзяржаў правядуць сустрэчу ў фармаце сам-насам, а затым сустрэнуцца ў пашыраным складзе, з удзелам членаў дэлегацый дзвюх краін.
Плануецца, што на перамовах Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў дэталёва абмяркуюць стан і перспектывы беларуска-туркменскага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, што маюць узаемную цікавасць. Чакаецца, што паводле вынікаў перамоў яны падпішуць сумесную заяву.
У адпаведнасці з традыцыяй, якая склалася, дыктатар Туркменістана пасадзіць дрэва на Алеі ганаровых гасцей Палаца Незалежнасці. Плануецца таксама, што Лукашэнка і Бердымухамедаў возьмуць удзел у цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў пасольства Туркменістана ў Беларусі.