У Кіеве на Вечным агні «спалілі» Пуціна
7- 7.05.2016, 14:46
- 7,594
Ля Магілы Невядомага жаўнера расклалі велізарны плакат з расейскім прэзідэнтам.
У парку Славы ў Кіеве Вечны агонь ля Магілы Невядомага жаўнера накрылі плакатам з выявай прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў адзін з байцоў батальёна «Святая Марыя».
З яго слоў, гэтая «інсталяцыя сімвалізуе прапаганду акупанта на касцях дзесяткаў мільёнаў сваіх ахвяр».