Беларускі сярэдні заробак меншы, чым у Грузіі і Арменіі
17- 7.05.2016, 14:53
- 13,022
Пасля абвальнага падзення коштаў нафты параўноўваць заробак беларусаў з заходнімі суседзямі стала некарэктна.
Лічбы адрозніваюцца ў 3-4 разы не на карысць Беларусі. Давядзецца зазірнуць да былых знаёмых па СССР, піша nn.by.
Якія грошы зарабляюць у постсавецкіх краінах - ад Кыргызтана да Малдовы?
Нагадаем, у сакавіку заробкі ў Беларусі склалі $344 «бруднымі». Тут і далей будзем указваць лічбы да выплаты падаткаў.
Самае багатае жыццё ў краінах Балтыі. Як яны суадносяцца паміж сабой?
Рэкардсмен - Эстонія. У чацвёртым квартале мінулага года тут зараблялі $1210.
Далей ідзе Латвія, дзе ў снежні мінулага года работнікам было налічана $979. А вось у Літве ў чацвёртым квартале мінулага года - $829.
Расея доўгія гады даганяла краіны Балтыі, але нафтавы крызіс істотна пагоршыў дабрабыт грамадзян. Цяпер у самым вялікім па тэрыторыі дзяржаве свету работнікі атрымліваюць $435. Гэта звесткі за люты.
Цяжка паверыць, але, паводле статыстыкі, маленькая Грузія амаль дагнала вялікую Расею! Паводле падлікаў мясцовых спецыялістаў, у чацвёртым квартале мінулага года заробак дарос да $422.
Пасля дэвальвацый казахстанскага тэнге сярэдні заробак апусціўся да 8. Гэта папярэдні падлік за сакавік.
Раней паміж Казахстанам і Арменіяй была прорва ў заробках, аднак па Арменіі нафтавы крызіс ударыў не моцна, і курс мясцовай валюты амаль не мяняўся. У сакавіку заробак у гэтай краіне складаў $382.
А вось жыхары Азербайджана пацярпелі больш. Напачатку года сярэдні заробак складаў усяго $300, хоць раней нафтавыя грошы дазвалялі існаваць нябедна.
Найгоршыя сярод еўрапейскай часткі былога СССР - Малдова і Украіна. Заробак у іх расце, але надзвычай павольна. У Малдове заробак складае $233 - гэта звесткі за люты.
Украінская эканоміка ўсё яшчэ не можа адысці ад расейскай агрэсіі на ўсходзе краіны. Сярэдні заробак у сакавіку складаў $186 (за выключэннем акупаваных тэрыторый).
Дабрабыт у сярэднеазіяцкіх краінах яшчэ ніжэйшы. Статыстыка Кыргызстана паведамляе пра $174. Афіцыйная статыстычная інфармацыя пра Узбекістан, Таджыкістан і Туркменістан не адпавядае рэчаіснасці праз існаванне чорных курсаў у краінах. Напрыклад, ва Узбекістане афіцыйны курс адрозніваецца ад рынкавага ў 2,2 разы. Такая ж сітуацыя і ў суседніх краінах. Пры пераліку па рынкавым курсе сярэдні заробак у іх не перавышае $150.
***
Сярэдні заробак «бруднымі» ў краінах былога СССР
1. Эстонія - $1210
2. Латвія - $970
3. Літва - $829
4. Расея - $435
5. Грузія - $422
6. Казахстан - $388
7. Арменія - $382
8. Беларусь - $344
9. Азербайджан - $300
10. Малдова - $233
11. Украіна - $186
12. Кыргызстан - $174