Мянчук імчаўся па трасе на пазадарожніку на хуткасці амаль 300 км/г
59- 1.06.2016, 9:26
- 20,240
Парушальніка-рэкардсмена затрымалі ўчора ў Гарадзенскай вобласці.
Пра гэта паведамілі БелТА ва ўпраўленні ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама.
У Шчучынскім раёне на трасе М6 Менск-Горадня ў поле зроку інспектараў ДАІ трапіў пазадарожнік «Мэрсэдэс». 23-гадовы кіроўца, мабыць, пераблытаў дарогу з гоначным трэкам.
Прыбор паказаў, што аўтамабіль, зарэгістраваны на маці кіроўцы, ехаў з хуткасцю 299 км/ч. Як адзначылі ў ДАІ, малады чалавек дагэтуль 27 разоў прыцягваўся да адказнасці за розныя парушэнні правілаў дарожнага руху, у тым ліку 14 разоў - за перавышэнне хуткасці.