28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Фінляндыі прыняў вайсковыя вучэнні за ўварванне

4
Жыхар Фінляндыі прыняў вайсковыя вучэнні за ўварванне

Жыхар фінскай выспы Камшалмен Бьярне Вінбэрг прыняў начныя вайсковыя вучэнні за пачатак вайсковых дзеянняў.

Пра гэта паведамляе мясцовае выданне Ilta-Sanomat.

Вінбэрг убачыў уначы, што да сушы набліжаецца судна з групай узброеных людзей у камуфляжы.

Мужчына прасачыў, што яны накіраваліся ў бок лесу і паведаміў пра іх у экстраную службу.

Пазней высветлілася, што тое, што здарылася - ня ўварванне, а этап вайсковых вучэнняў, арганізатары якіх забыліся папярэдзіць аб манеўрах мясцовае насельніцтва.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках