23 красавiка 2024, aўторак, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляду не спадабалася беларускае згушчанае малако

28
Рассельгаснагляду не спадабалася беларускае згушчанае малако

35 тон згушчанага малака і пастэрызаваных вяршкоў не прапусцілі праз мяжу і адправілі назад вытворцу.

«Рассельгаснагляд» забараніў увоз у Расею 35 тон беларускага згушчанага малака і пастэрызаваных вяршкоў вытворчасці Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната і Клецкага філіяла Слуцкага сыраробнага камбіната.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на «Россельгаснагляд», грузы агульнай вагой блізу 35 тон накіроўваліся ў Маскву і суправаджаліся ветэрынарнымі сертыфікатамі, выдадзенымі беларускай дзяржаўнай ветэрынарнай службай.

Падчас кантролю інспектары высветлілі, што пададзеныя суправаджальныя дакументы запоўненыя з парушэннямі і не ўтрымліваюць усёй патрэбнай інфармацыі. Акрамя таго, транспартныя сродкі не былі абсталяваны неабходнымі прыборамі для вымярэння і кантролю тэмпературы.

Згушчанае малако і вяршкі вярнуліся да адпраўніка.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках