6 траўня 2024, панядзелак, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнберг: Пытанне аб размяшчэнні войскаў NATO ў Польшчы і Балтыі разгледзяць цягам тыдня

Столтэнберг: Пытанне аб размяшчэнні войскаў NATO ў Польшчы і Балтыі разгледзяць цягам тыдня
Енс Столтэнберг

Генеральны сакратар NATO пацвердзіў планы Альянсу ўмацаваць усходні фланг.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг у панядзелак, 13 чэрвеня, пацвердзіў планы Альянсу ўмацаваць усходні фланг, размясціўшы чатыры батальёны ў Польшчы і балтыйскіх краінах, паведамляе «Радыё Польшча».

Падчас прэс-канферэнцыі ў Брусэлі Енс Столтэнберг заявіў, што ў аўторак і сераду міністры абароны краін NATO падрыхтуюць пастанову аб перакідцы вайсковых сіл NATO на ўсходні фланг.

«Мы абмяркуем маштаб і склад гэтых сілаў і прымем папярэднюю пастанову аб ратацыйнай прысутнасці батальёнаў у краінах Балтыі і Польшчы», - заявіў генеральны сакратар NATO.

Нагадаем, канчатковая пастанова размясціць чатыры батальёны на ўсходнім флангу Альянсу павінна быць прынятая на саміце NATO ў Варшаве, які пройдзе з 8 да 9 ліпеня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках