30 красавiка 2024, aўторак, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве вярнулі прызыў у войска

6
У Літве вярнулі прызыў у войска
ФОТА: JOINFO.UA

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ падпісала закон аб увядзенні ўсеагульнай вайсковай павіннасці на пастаяннай аснове.

У Літве зноў пачаў дзейнічаць абавязковы вайсковы прызыў.

Адпаведны закон, прыняты соймам на мінулым тыдні, у аўторак падпісала прэзідэнт краіны Даля Грыбаўскайтэ. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы кіраўніка дзяржавы (пераклад - РБК).

Папраўкі ўвойдуць у дзеянне з 1 верасня. Штогод да вайсковай службы плануюць прыцягваць 3500-4000 чалавек. Вайскоўцы разлічваюць, што гэтая мера дасць магчымасць сфармаваць неабходны рэзерв і ўкамплектаваць падраздзяленні.

Закон уводзіць змешаную мадэль ва ўзброеных сілах Літвы. «Змешаная мадэль, калі войска складаецца з прафесіяналаў і прызыўнікоў, стварае больш цесную сувязь паміж грамадствам і вайскоўцамі. Гэта дапамагае лепш зразумець неабходнасць падрыхтоўкі да абароны, якая з'яўляецца найбольш эфектыўным сродкам стрымлівання», - гаворыцца ў паведамленні.

У прэс-службе таксама адзначылі, што, паводле апытанняў, вяртанне да ўсеагульнай вайсковай павіннасці падтрымлівае 68% насельніцтва. 75% жыхароў падтрымліваюць вайсковую службу сваімі блізкімі.

Вайсковая служба паводле прызыву была скасаваная ў Літве ў 2008 годзе. У лютым мінулага года дзяржаўная рада Літвы ў абароне наважыла, што ўсеагульную павіннасць варта вярнуць. Гэта тлумачылася абвастрэннем геапалітычнай сітуацыі ў рэгіёне.

У сакавіку мінулага года Грыбаўскайтэ падпісала закон аб часовым вяртанні прызыву. Аднак тады гаворка ішла пра тое, што вайсковы абавязак будзе абавязковы цягам пяці гадоў. Першы заклік адбыўся ўвосень 2015 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках