Заўтра ў Беларусі будуць збоі ў працы банкаўскіх картак
4- 24.06.2016, 10:43
- 9,624
Гэта закране ўсе найбуйнейшыя банкі краіны.
«Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» паведамляе, што ад 2-й да 4 гадзіны ночы будзе праводзіць тэхналагічныя работы. Такія працы праводзіліся 21 траўня.
У названы прамежак часу магчымыя перапынкі ў абслугоўванні картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі «Банкаўскага працэсінгавага цэнтру». Гэта такія банкі, як Аграпрамбанк, БПС-Ашчадбанк, Беларусбанк, Белінвестбанк, Белгазпрамбанк, Парытэтбанк, Прыёрбанк. Таксама магчымыя збоі ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, банкаматаў, інфакіёскаў, якія падлучаныя да апаратна-праграмнага комплекса БПЦ.