28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У актывіста забралі аўтамабіль праз бел-чырвона-белыя сцягі

19

Яўген Батура ехаў на машыне, упрыгожанай сцягамі, каб прыняць удзел у акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам.

Супрацоўнікі ДАІ затрымалі на праспекце Незалежнасці ў Менску грамадскага актывіста Яўгена Батуру, паведамляе «Радыё Рацыя»..

ФОТА: «Радыё Свабода»

Батура на ўласным аўтамабілі, упрыгожаным бел-чырвона-белымі сцяжкамі ехаў браць удзел у акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам.

ФОТА: «Радыё Свабода»

Каля гатэля «Менск» машыну актывіста спынілі:

- Вырашылі паехаць на акцыю, чыталі, што Зміцер Дашкевіч праводзіць акцыі салідарнасці з Пальчысам. Наважылі праехаць са сцягамі - не даехалі. Спынілі, забралі дакументы, а потым праз хвілін пятнаццаць падыходжу, пытаю: «Што парушылі?», «Нічога не парушылі, але ведаеце якая краіна. Чакаем загаду, што з вамі рабіць».

Міліцыянты адвезлі Яўгена разам з асабістым транспартам у Маскоўскі РУУС. Ва ўпраўленні міліцыі ў актывіста забралі ключы і апісалі машыну, нібыта аўтамабіль знаходзіцца ва ўгоне. Батура быў вызвалены з РУУС, аднак транспартны сродак пакуль застаецца ў міліцыі.

Нагадаем, 23 чэрвеня некалькі дзесяткаў чалавек прыйшлі да Галоўпаштамту, каб падпісаць паштоўкі Эдуарду Пальчысу ў турму.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках