3 траўня 2024, Пятніца, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банк Англіі паабяцаў забяспечыць фінансавую стабільнасць пасля рэферэндуму

3
Банк Англіі паабяцаў забяспечыць фінансавую стабільнасць пасля рэферэндуму
ФОТА: RBS.COM

Вынікі рэферэндуму прывялі да рэзкага падзення фунта на біржах.

Банк Англіі паабяцаў прыняць «усе неабходныя крокі», каб забяспечыць манетарную і фінансавую стабільнасць Вялікабрытаніі пасля рэферэндуму аб выхадзе з ЕЗ, паведамляе расейская служба ВВС.

У сваёй заяве рэгулятар кажа, што будзе сачыць за апошнімі зменамі ў эканоміцы і на рынках і цесна супрацоўнічаць з казначэйствам Вялікабрытаніі і замежнымі цэнтральнымі банкамі.

Большасць жыхароў Вялікабрытаніі, якія бралі ўдзел у рэферэндуме, які прайшоў у гэты чацвер, прагаласавалі за выхад краіны з Еўрапейскага звязу. За Brexit выказаліся 52% удзельнікаў рэферэндуму.

Вынікі рэферэндуму прывялі да рэзкага падзення фунта на біржах. На фоне гэтых навінаў абваліліся і азіяцкія фондавыя біржы.

Многія эканамісты і экспэрты папярэджвалі, што «брэксіт» можа прычыніць сур'ёзную шкоду брытанскай эканоміцы і загнаць яе ў рэцэсію.

Аналітычная кампанія Capital Economics чакае, што сёлета УБП краіны вырасце толькі на 1,5% супраць 2% у больш раннім прагнозе. Фунт, які зараз гандлюецца блізу адзнакі 1,36 даляра, паводле прагнозу кампаніі, упадзе да 1,2 даляра. Гэта прывядзе да паскарэння інфляцыі, але пры гэтым падтрымае экспарт брытанскіх тавараў.

У Capital Economics мяркуюць, што эфект ад вынікаў рэферэндуму змякчыць палітыка Банка Англіі, калі ён прыме пастанову панізіць стаўку або пашырыць праграму куплі актываў, што праводзіцца цяпер.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках