«Белсат»: У Гародні хаваюць вайскоўца, які загінуў у Сірыі
16- 24.06.2016, 14:22
- 23,224
Паводле інфармацыі крыніц тэлеканала, вайсковец загінуў падчас баявой аперацыі ў Сірыі.
Да дома, дзе жыў загінулы, развітацца прыйшлі блізу 50 чалавек, сярод іх беларускія і расейскія вайскоўцы, паведамляе «Белсат». Пахаваюць жаўнера на гарадскіх могілках у Аульсе.