Мэркель: Брытанскі рэферэндум - пераломны момант для Еўропы
8- 24.06.2016, 15:20
- 17,008
Канцлерка Нямеччыны запрасіла ў Бэрлін прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда, прэм'ера Італіі Матэа Рэнцо і кіраўніка Еўрарады Дональда Туска.
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель у пятніцу, 24 чэрвеня, назвала "пераломным момантам у Еўропе" вынікі рэферэндуму ў Брытаніі, піша DW.
"Казаць няма пра што. Сённяшні дзень стаў пераломным момантам для Еўропы, пераломным момантам для еўрапейскага працэсу аб'яднання", - заявіла Мэркель у Бэрліне.
Нямецкая канцлерка мяркуе, што на Нямеччыны ляжыць асаблівая адказнасць, і такая ж вялікая зацікаўленасць у тым, каб аб'яднанне Еўропы мела поспех.
Пры гэтым Мэркель перасцерагла ад таго, каб рабіць "хуткія і простыя высновы" з таго, што адбылося. На думку канцлеркі, цяпер трэба многае прааналізаваць "разважліва і спакойна".
Кіраўніца ўрада Нямеччыны запрасіла ў Бэрлін прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда, прэм'ер-міністра Італіі Матэа Рэнцо і кіраўніка Еўрарады Дональда Туска. Іх сустрэча можа адбыцца ў панядзелак, 27 чэрвеня. У аўторак чакаецца выступ Ангелы Мэркель на спецыяльным пасяджэнні ў бундэстагу, дзе канцлерка раскажа дэпутатам аб пазіцыі ўрада ФРГ.
Акрамя таго, кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер запрасіў сваіх калег з яшчэ пяці краін заснавальніц Еўразвязу (Францыі, Бэльгіі, Галандыі, Італіі і Люксембурга) у Бэрлін на экстранны саміт. Сустрэча прызначаная на 25 чэрвеня, піша РБК.