Папа Рымскі Францішак прыбыў у Арменію з трохдзённым візітам
1- 24.06.2016, 15:48
- 16,726
Папа Францішак стаў другім кіраўніком Ватыкана, які наведаў Арменію пасля распаду СССР.
Самалёт Папы Рымскага Францішка здзейсніў пасадку ў ерэванскім міжнародным аэрапорце «Звартноц». Пантыфіка сустрэлі армянскімі абрыкосамі і лавашам, паведамляе «Радыё Свабода».
Папа Францішак прабудзе ў Арменіі тры дні. Ён мае намер выступіць з прамовай аб цяжкім становішчы хрысціянаў на ахопленым вайной Блізкім Усходзе.
Папа Рымскі наведае галоўны мемарыял, прысвечаны генацыду армян у Асманскай імперыі ў 1915-1917 гадах, сустрэнецца з чальцамі невялікай рымска-каталіцкай абшчыны і выпусціць двух галубоў у кірунку гары Арарат са святыні Хор Вірап, недалёка ад мяжы з Турцыяй.
Гара Арарат знаходзілася на тэрыторыі Арменіі да 1915 года, а цяпер - у Турцыі. Яна згадваецца ў Бібліі як месца, куды прычаліў Ноеў каўчэг.
Папа Рымскі Францішак стаў другім кіраўніком Ватыкана, які наведаў Арменію з тых часоў, як яна стала незалежнай дзяржавай пасля распаду Савецкага Саюза.