Джо Байдэн: Адмысловыя стасункі ЗША і Брытаніі захаваюцца
- 24.06.2016, 17:01
- 3,835
ЗША аддалі перавагу б іншаму выніку рэферэндуму ў Брытаніі, але паважаюць пастанову ангельскага народа.
Улады ЗША аддалі перавагу б, каб вынікі рэферэндуму аб сяброўстве Брытаніі ў Еўразвязе былі б іншымі, заявіў віцэ-прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн, паведамляе расейская служба ВВС.
"Павінен сказаць, што мы чакалі іншага выніку... Аднак ЗША даўно падтрымліваюць сяброўскія сувязі са Злучаным Каралеўствам, і гэты адмысловы падыход захаваецца", - сказаў Байдэн.
Ён таксама адзначыў, што Вашынгтон з павагай ставіцца да выбару брытанскіх грамадзян.
Прэзідэнт ЗША Барак Абама пакуль не даваў каментароў з нагоды вынікаў рэферэндуму, аднак раней выказваўся на карысць захавання сяброўства Брытаніі ў ЕЗ.
У красавіку ў брытанскай газеце Daily Telegraph з'явілася калонка Абамы, у якой ён апісваў перавагі захавання сяброўства Брытаніі ў Еўразвязе.