Oxford Economics ацаніла страты эканомікі Брытаніі ад выхаду з ЕЗ
2- 24.06.2016, 18:57
- 16,490
УБП краіны праз два гады будзе прыкладна на 1,5% ніжэйшы, чым пры сітуацыі, калі б Брытанія засталася ў ЕЗ, мяркуюць экспэрты.
Выхад Вялікабрытаніі з Еўразвязу (Brexit) зробіць негатыўны ўплыў на яе эканоміку - УБП краіны праз два гады будзе прыкладна на 1,5% ніжэйшы, чым пры сітуацыі, калі б Брытанія засталася ў ЕЗ, мяркуюць экспэрты аналітычнай кампаніі Oxford Economics, паведамляе "Прайм".
Глыбіня і маштаб эканамічных наступстваў Brexit будуць таксама залежаць ад рэакцыі астатніх краін-чальцоў ЕС, мяркуюць экспэрты. Ёсць рызыка, што ЕЗ можа замарудзіць укладанне новых гандлёвых пагадненняў.
"Але такая рэакцыя амаль напэўна будзе шкоднай для грамадзян краін ЕЗ, не ў апошнюю чаргу цяпер, калі Вялікабрытанія становіцца для ЕЗ найбольшым экспартным рынкам. Будзем спадзявацца, што "халодная галава" пераможа", - адзначаецца ў справаздачы.
Імклівае падзенне фунта, якое назіралася адразу пасля абвяшчэння вынікаў рэферэндуму, не будзе насіць працяглы характар, уважаюць у Oxford Economics. "Нацыянальная валюта пяройдзе да аднаўлення пасля распродажаў", - падкрэслілі аналітыкі.
"Як фунт будзе заставацца слабым, кошт імпартнай прадукцыі будзе больш высокі. Гэта можа прычыніцца да росту інфляцыі праз год або блізу таго", - адзначаецца ў паведамленні.
Экспэрты таксама не выключылі, што рэгулятар у жніўні можа прыняць пастанову аб скарачэнні адсоткавай таксы.