Ryanair ладзіць самі вялікі распродаж у гісторыі
1- 24.06.2016, 19:26
- 8,604
Мільён квіткоў у Еўропу можна купіць ад € 9,99.
Кіраўнік ірландскай Ryanair Майкл О'Ліры заявіў, што нягледзячы на тое, што 51,9% брытанцаў прагаласавалі за выхад краіны са складу Еўразвязу, лаўкостэр усё ж ахвочы правесці найбольшы ў гісторыі распродаж квіткоў, інфармуе Holiday.by.
Вознік прадае адзін мільён авіябілетаў коштам ад € 9,99 у адзін бок.
Купіць квіткі на акцыі можна з 2:00 24 чэрвеня да 2:00 25 чэрвеня паводле менскага часу. Палёты на акцыі пройдуць з кастрычніка да снежня.
У кошт уваходзіць: правоз ручной паклажы, усе дадатковыя паслугі: рэгістраваны багаж, харчаванне на борце - аплачваюцца асобна.
Поўны спіс кірункаў на акцыі можна знайсці праз гэтую спасылку.
Вядома, квіткі такім коштам ёсць толькі на некаторыя даты і далёка не ў кожным месяцы, і колькасць месцаў на акцыі абмежаваная.