29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткаплатнікі хочуць азнаёміцца з каштарысам «хуралу»

67
Падаткаплатнікі хочуць азнаёміцца з каштарысам «хуралу»

На сайце petitions.by пачаўся збор подпісаў пад зваротам на адрас Менгарвыканкама, адміністрацыі Лукашэнкі і Мінгандлю.

Зварот тычыцца сумы, якой каштаваў бюджэту 5-ы «ўсебеларускі народны сход», што прайшоў у Менску 22-23 чэрвеня.

У тэксце петыцыі адзначаецца:

«У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 траўня 2016 года №164 устаноўленая колькасць удзельнікаў Усебеларускага народнага сходу – 2 500 чалавек, а на абмеркаванне вынесены пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады, зацверджанай Указам Прэзідэнта рэспублікі Беларусь ад 11 красавiка 2011 года №136

Паводле інфармацыі, распаўсюджанай у СМІ, раздробны кошт такога планшэту - амаль 4 мільёны рублёў. Такім чынам, агульны рынкавы кошт усёй партыі планшэтаў для ўдзельнікаў сходу - 10 мільярдаў рублёў (прыкладна паўмільёна даляраў сённяшнім курсам).

У адпаведнасці з арт.6 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі» грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на атрыманне дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, аб палітычным, эканамічным, культурным i мiжнародным жыццi.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)», устаноўлена, што «асноўнымі прынцыпамі дзяржаўных закупак з'яўляюцца:

эфектыўнае выдаткоўванне грашовых сродкаў;

публічнасць і празрыстасць працэсу дзяржаўных закупак;

развіццё сумленнай канкурэнцыі;

падтрымка айчынных прадаўцоў;

прадухіленне карупцыі ў галіне дзяржаўных закупак»,

На падставе выкладзенага прашу:

1. Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Менскі гарадскі выканаўчы камітэт:

(А) Падаць поўны каштарыс выдаткаў на правядзенне V Усебеларускага народнага сходу.

(Б) Накіраваць інфармацыю аб тым, з якой прычыны дэлегатам Усебеларускага сходу ў якасці падарунка быў выбраны планшэт замежнай вытворчасці, а не які-небудзь іншы прадукт айчыннай вытворчасці? Чаму ў гэтым выпадку не быў падтрыманы айчынны вытворца?

(В) Падаць спіс усіх пастаўшчыкоў, якія ўдзельнічалі ў конкурснай працэдуры, разам з іх прапановамі коштаў

(Г) Указаць наўпроставыя спасылкі на працэдуры дзяржаўных закупак, якія павінны былі выкарыстоўвацца ў рамках падрыхтоўкі пятага Усебеларускага народнага сходу

2. Міністэрству гандлю Рэспублікі Беларусь. Паведаміць, ці былі выкананыя ўсе нормы і правілы дзейнага заканадаўства пры правядзенні закупкі планшэтаў для дэлегатаў Усебеларускага сходу.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках