Юнкер параўнаў выхад Брытаніі з ЕЗ з «разводам»
- 25.06.2016, 13:32
- 8,226
Працэс выхаду з ЕЗ павінен быць хуткі, мяркуе прэзідэнт Еўракамісіі.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер у эфіры нямецкай тэлевізіі, паведамляе RTE.
"Гэта не сяброўскі развод, але і самі стасункі не былі любошчамі" - сказаў ён.
Пры гэтым Юнкер не разумее, чаму ўрад Брытаніі мерыцца валаводзіць да кастрычніка, каб вызначыць, ці варта адпраўляць "заяву пра развод" у Брусэль.
"Я хацеў бы гэтую заяву неадкладна" - заявіў прэзідэнт Еўракамісіі.
"Гэта дрэнны дзень для Брытаніі і ЕЗ, але мы павінны ісці далей", - дадаў ён.
Перад гэтым Юнкер ужо папярэджваў брытанцаў, што Brexit будзе канчатковы.
У чацвер у Брытаніі прайшоў рэферэндум аб удзеле краіны ў ЕЗ. Амаль 52% выбаршчыкаў прагаласавала за выхад краіны з Еўразвязу.