7 траўня 2024, aўторак, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы імаверны кандыдат на пасаду прэм'ера Брытаніі

5
Названы імаверны кандыдат на пасаду прэм'ера Брытаніі
Барыс Джонсан

СМІ і букмекеры высока ацэньваюць шанцы кіраўніка кампаніі за выхад Брытаніі з ЕЗ Барыса Джонсана стаць наступным прэм'ерам Брытаніі.

Экс-мэр Лондана, кіраўнік кампаніі за выхад Брытаніі з Еўразвязу Барыс Джонсан з'яўляецца найбольш імаверным кандыдатам на пасаду прэм'ера Брытаніі ад кіроўнай Кансерватыўнай партыі. Пра гэта паведамляе ЛІГА.net са спасылкай на The Guardian.

Аб прэм'ерскіх амбіцыях адыёзнага палітыка вядома ўжо не першы год. На перамогу Джонсана ў барацьбе за пасаду прэм'ера ставяць букмекеры. Джонсан прыклаў нямала намаганняў, каб сфармаваць унутры Кансерватыўнай партыі групу з 130 дэпутатаў Палаты абшчын, якія выступаюць за Brexit.

Ад лагера апанентаў выхаду Брытаніі з Еўразвязу ў Кансерватыўнай партыі на пасаду брытанскага прэм'ера можа прэтэндаваць міністарка ўнутраных спраў Тэрэза Мэй. Яе могуць падтрымаць кансерватары, якія выступаюць за аб'яднанне партыі, расколатай на прыхільнікаў і праціўнікаў выхаду з ЕЗ, і праціўнікі Барыса Джонсана. Мэй актыўна не ўдзельнічала ў кампаніі за захаванне Брытаніі ў ЕЗ, хоць і заявіла, што падтрымлівае сяброўства ў аб'яднанні.

У траўні Джонсан параўнаў мэты Еўразвязу з мэтамі Нямеччыны часоў Адольфа Гітлера, заявіўшы, што дзеянні і тых, і тых маюць на мэце аб'яднаць Еўропу пад адзін "аўтарытэт".

Джонсан заявіў, што выхад Вялікабрытаніі з ЕЗ будзе "бяспройгрышным для ўсіх", заклікаючы ўсіх сваіх прыхільнікаў "праявіць вытрымку і галасаваць за свабоду".

23 чэрвеня 2016 года, большасць брытанцаў прагаласавалі за тое, каб Вялікабрытанія выйшла са складу Еўрапейскага Звязу. 52% грамадзян аддалі галасы за Brexit, 48% выказаліся за захаванне краіны ў складзе ЕЗ.

Практычна адразу пасля таго, як стала вядома аб перамозе еўраскептыкаў, ініцыятар рэферэндуму прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран, які пасля агітаваў за сяброўства краіны ў ЕЗ, абвясціў, што сыдзе ў адстаўку. Выконваць абавязкі прэм'ера яму давядзецца яшчэ тры месяцы, да канферэнцыі Кансерватыўнай партыі ў кастрычніку, на якой павінна быць вызначаная кандыдатура новага прэм'ера.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках