24 красавiка 2024, Серада, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Дураў адмовіўся выконваць патрабаванні «пакету Яравой»

14
Павел Дураў адмовіўся выконваць патрабаванні «пакету Яравой»
Павел Дураў

Палітыка кампаніі «Укантакце» і мэсэнджара Telegram не дапускае перадачы ключоў шыфравання трэцім асобам.

Стваральнік сацыяльнай сеткі «Вконтакте» і мэсэнджара Telegram Павел Дураў адмовіўся выконваць патрабаванні «пакету Яравой».

Як паведаміў Дураў «Известиям», палітыка кампаніі не дапускае перадачы ключоў шыфравання трэцім асобам, перадае meduza.io.

Законапраект абавязвае арганізатараў распаўсюджвання інфармацыі перадаваць спецслужбам ключы шыфравання для таго, каб праваахоўныя органы маглі дэкадаваць перапіску. У выпадку адмовы на кампаніі можа быць накладзены штраф да аднаго мільёна рублёў.

«Telegram не выдае звесткі або ключы шыфравання трэцім асобам, уключаючы ўрады. Законы, якія прымаюцца ў асобных краінах, не паўплываюць на гэтую палітыку», – сказаў Павел Дураў.

«Пакет Яравой» – законапраект, які прапануе «антытэрарыстычныя» папраўкі ў дзясяткі расейскіх законаў. Акрамя патрабавання перадаваць спецслужбам ключы шыфравання, законапраект абавязвае арганізатараў распаўсюджвання інфармацыі цягам паўгода захоўваць змест паведамленняў карыстальнікаў. Прадстаўнікі інтэрнэт-галіны раскрытыкавалі дакумент, паколькі ён пагражае праву на недатыкальнасць прыватнага жыцця, а таксама сур'ёзна павялічвае выдаткі інтэрнэт-кампаній.

Дзярждума ўхваліла законапраект 24 чэрвеня. Каб дакумент стаў законам, яго павінна ухваліць Рада федэрацыі і падпісаць прэзідэнт Расеі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках