27 красавiка 2024, Субота, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліт Нямеччыны назваў галоўны вынік Усеправаслаўнага сабору на Крыце

6

З гэтага часу Святы і вялікі сабор становіцца пастаянным органам Праваслаўнай царквы.

Усеправаслаўны сабор на Крыце закончыўся ў нядзелю, 26 чэрвеня, урачыстым набажэнствам, паведамляе DW.

Як заявіў кіраўнік праваслаўнага епіскапскага сходу Нямеччыны мітрапаліт Аўгустын, найважнейшым вынікам мерапрыемства стала пастанова пра тое, што Святы і Вялікі Сабор становіцца сталым органам Праваслаўнай царквы.

У саборы ўдзельнічалі 166 дэлегатаў з дзесяці памесных цэркваў. Расейская праваслаўная царква адмовілася ад удзелу. Акрамя таго, на сабор не прыехалі прадстаўнікі Антыахійскай, Грузінскай, Сербскай і Балгарскай праваслаўных цэркваў.

Мітрапаліт Нямеччыны і экзарх Цэнтральнай Еўропы Аўгустын таксама падкрэсліў, што цэрквы, якія не захацелі прысутнічаць на саборы, могуць пазней далучыцца да прынятых на Крыце пастановаў. Паводле ягоных словаў, перад адмоўнікамі "дзверы канчаткова не зачыняюцца".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках