25 красавiка 2024, Чацвер, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларуска-літоўскай мяжы «затрымаліся» 600 грузавікоў

На беларуска-літоўскай мяжы «затрымаліся» 600 грузавікоў
ФОТА: PUBLIKA.MD

Перавозчыкам рэкамендуюць аб'язджаць пункт пропуску «Каменны Лог» у сувязі з чаргой.

Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Сітуацыя на мяжы ўскладнілася ў выходныя і застаецца напружанай ў панядзелак.

Паводле звестак на 11 гадзін раніцы, самая вялікая чарга з фур утварылася ў пункце пропуску «Каменны лог» - выезду чакаюць 320 вялікагрузных аўтамабіляў. У пункце пропуску «Катлоўка» ў чарзе стаяць 130 грузавікоў, «Беняконі» - 110, «Прывалка» - 40.

На ўезд у Беларусь чэргаў няма.

У ДПК Беларусі з'яўленне чэргаў звязваюць з масавым аднамомантным прыбыццём грузавога транспарту ў пункт пропуску. У сувязі з гэткай сітуацыяй Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі рэкамендуе кіроўцам выбіраць маршруты руху з улікам аператыўных звестак - інфармацыя аб чэргах у пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу абнаўляецца кожныя дзве гадзіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках