19 красавiка 2024, Пятніца, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар з Горадні хаваў запазычанасць заробку работнікам

4
Дырэктар з Горадні хаваў запазычанасць заробку работнікам

Чыноўнік баяўся пазбавіцца прэмій і надбавак «за складанасць і напружанасць кіроўнай працы» да свайго акладу.

Да штрафу прысуджаны дырэктар адной з гарадзенскіх арганізацый за утойванне звестак аб запазычанасці заробку, паведамляе БелТА.

У студзені-красавіку 2015 года дырэктар ААТ "Інстытут "Гроднагіпрабуд" сістэматычна даваў указанні падначаленым падаваць у галоўнае статыстычнае ўпраўленне недакладныя звесткі аб адсутнасці запазычанасці ў заробках. Гэта рабілася для стварэння бачнасці належнага выканання службовых абавязкаў, а таксама каб не пазбавіцца надбаўкі да акладу за складанасць і напружанасць кіроўнай працы. Такім чынам дырэктар спрабаваў пазбегнуць і штрафных санкцый за парушэнне наймальнікам тэрмінаў выплаты заробкаў.

Паводле факта выяўленага парушэння была распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.427 КК (службовы падлог).

Суд Ленінскага раёна Горадні прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, тэрмінам на 2,5 года і штрафу сумаю 300 базавых велічынь (63 мільёны). Прысуд увайшоў у законнае дзеянне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках