Севярынца будуць судзіць за салідарнасць з Пальчысам
- 27.06.2016, 20:24
- 37,501
Сустаршыня БХД Павал Севярынец атрымаў праз пошту копію пратаколу, складзенага на яго падчас акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам 9 чэрвеня.
Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе БХД.
Раённы аддзел міліцыі Маскоўскага раёну Менску абвінавачвае Севярынца ў тым, што ён арганізаваў і правёў каля следчага ізалятара №1 "несанкцыянаваную акцыю" - і паведамляе, што адміністрацыйная справа паводле артыкула 23.34 частка 3 КаАП перададзеная ў суд Маскоўскага раёна.
Нагадаем, 9 чэрвеня на заклік Паўла Севярынца сямёра актывістаў правялі ў Менску акцыю салідарнасці з заснавальнікам сайта 1863х Эдуардам Пальчысам ("Джонам Сільверам»), які цяпер утрымліваецца ў турме.