29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэмеран: Пастанову аб выхадзе з ЕЗ прыме новы прэм'ер

Кэмеран: Пастанову аб выхадзе з ЕЗ прыме новы прэм'ер
Дэвід Кэмеран
ФОТА: REUTERS

Дэвід Кэмеран пакідае пастанову аб выхадзе з ЕЗ свайму пераемніку - магчыма, паплечніку-торы і апаненту ў пытанні аб ЕЗ Борысу Джонсану.

Прэм'ер-міністр Брытаніі Дэвід Кэмеран заявіў у парламенце, што ўсе ключавыя пастановы аб выхадзе краіны з ЕЗ павінен будзе прымаць ягоны пераемнік. Кабінет Кэмерана падрыхтуе для яго даведкі, але заяву аб выхадзе падаваць не стане, паведамляе расейская служба BBC.

Выступаючы ў панядзелак у палаце супольнасццяў з афіцыйным абвяшчэннем аб выніках рэферэндуму 23 чэрвеня пра сяброўства Брытаніі ў Еўразвязе, Дэвід Кэмеран сказаў, што ён ужо паедаміў кіраўніцтву ЕЗ, а таксама канцлерцы Нямеччыны Ангеле Мэркель аб тым, што ягоны кабінет не мае намеру афіцыйна ініцыяваць працэс выхаду Брытаніі з Еўразвязу.

Прэм'ер мае намер паўтарыць гэта ў аўторак на пасяджэнні Еўрапейскага Звязу.

Кэмеран запэўніў, што ягоны ўрад робіць і зробіць усё, што ў яго сілах, але "ўсе ключавыя пастановы не будуць прынятыя да таго часу, пакуль не з'явіцца новы прэм'ер-міністр".

Адразу пасля перамогі прыхільнікаў выхаду Брытаніі з ЕЗ на рэферэндуме, Кэмеран, які выступаў за Еўразвяз, абвясціў, што сыдзе ў адстаўку да кастрычніка. Сярод яго магчымых пераемнікаў называюць лідара лагера еўраскептыкаў Борыса Джонсана і міністра ўнутраных спраў Тэрэзу Мэй, якая ў пытанні аб сяброўстве ў ЕЗ падтрымлівала прэм'ера.

Кэмеран паведаміў у панядзелак у парламенце, што ўрад створыць адмысловую групу з прадстаўнікоў розных устаноў, якая падрыхтуе інфармацыю пра варыянты развіцця стасункаў з Еўразвязам для будучага ўраду.

"Мы напоўніцу прыцягнем да гэтага працэсу ўрады Валіі, Шатландыі, Паўночнай Ірландыі і мы будзем кансультавацца з Гібралтарам і кароннымі ўладаннямі", - дадаў Кэмеран.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках