28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найлепшыя прадукты для падаўжэння маладосці і жыцця

7
Найлепшыя прадукты для падаўжэння маладосці і жыцця

Выяўляецца, з дапамогай ежы можна падоўжыць сваю чыннасць, маладосць і жыццё на некалькі дзесяцігоддзяў.

Newsyou.info прапануе азнаёміцца са спісам самых лепшых прадуктаў-герапратэктараў.

10 месца - аўсянка

Яна зніжае змяшчэнне цукру ў крыві, карысная пры нізкай кісліннасці страўнікавага соку, млявым страваванні, нармалізуюць дзейнасць кішачніка, таму карысная пры завалах і дыярэі.

9 месца - часнок

Часнок зніжае дзеянне шкодных рэчываў у арганізме, расшырае судзіны, зніжае крывяны ціск, падтрымлівае функцыю сэрцавай цягліцы і каморак галаўнога мозгу. Зніжае рызыку развіцця ракавых захворванняў.

8 месца – зялёная гарбата

Сваімі антыаксідантнымі магчымасцямі кубак зялёнай гарбаты раўназначны порцыі гародніны. Багатая на рэчывы, якія процідзейнічаюць ракавым і сэрцава-судзінным захворванням, валодае здольнасцю зніжаць змяшчэнне цукру і халестэрыну ў крыві.

7 месца - марская рыба

Згодна з праведзенымі даследаваннямі, ужыванне тлустай марской рыбы 5 разоў на тыдзень зніжае рызыку інсульту на 54% дзякуючы ненасычаным тлустым квасам і бэта-караціну.

6 месца - какава

Змяшчае вялікую колькасць моцных антыаксідантаў. У бабах какавы іх больш, чым у зялёнай гарбаце. Частае ўжыванне какавазмяшчальных прадуктаў зніжае імавернасць з'яўлення ракавых захворванняў, язвы страўніка, сеннай ліхаманкі і мацуе імунітэт арганізма.

5 месца - праросткі пшаніцы

Адзін з карысных прадуктаў харчавання. Ачышчае арганізм ад шлакаў і таксінаў, нармалізуе мікрафлору страўнікава-кішачнага тракту. Рэгулююць абмен рэчываў і актывізуюць імунную сістэму.

4 месца - яблыкі

Яблыкі змяшчаюць пекцін, антыаксідант кверцэцін, жалеза, ёд. Рэгулярнае спажыванне яблыкаў спрыяе ачышчэнню арганізма, зніжае ўзровень халестэрыну і рызыку сэрцава-судзінных і ракавых захворванняў.

3 месца - вінаград

У цёмным вінаградзе (чым чарнейшы, тым лепш), перш за ўсё ў скурцы і костках, змяшчаецца вялікая колькасць рэсвератролу - аднаго з самых магутных прыродных антыаксідантаў, які дзейнічае ў дзясяткі разоў мацней за вітамін Е.

2 месца - памідоры

Адным з самых моцных натуральных антыаксідантаў, вядомых на сёння, з'яўляецца лікапэн. Таматы змяшчаюць больш за ўсё лікапэну. Ён уплывае на імунную сістэму, паскарае абнаўленне тканак. Зніжае рызыку развіцця ракавых захворванняў.

1 месца - чарніцы

Чарніцы - самая багатая крыніца антацыянідынаў, гэта самыя моцныя з усіх натуральных антыаксідантаў. Ягады не толькі ўмацоўваюць зрок, яны здольныя аднаўляць шмат якія функцыі арганізма і магутна процідзейнічаць старэнню: паляпшаецца прапускная здольнасць каморкавых абалонак і зніжаецца ўзровень запаленчых працэсаў у арганізме. Паляпшаецца перадача нэрвовых імпульсаў, што прадухіляе хваробы Паркінсана, Альцгаймэра. Акрамя таго, яны мацуюць сценкі судзін і зніжаюць узровень цукру ў крыві.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках