Сенсацыйная перамога Ісландыі над ангельцамі на Еўра-2016
20- 28.06.2016, 7:43
- 10,586
Каманда Ісландыі выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату Еўропы-2016. У матчы 1/8 фіналу ісландцы падолелі каманду Англіі - 2:1.
Ісландцы здзівілі ўсіх, выйшаўшы з групы з першага месца. Шакавалі яны і ва ўчорашнім матчы. Пачатак атрымаўся нечаканым. Пасля парушэння ангельца Рахіма Стэрлінга суддзя прызначыў пенальці ў браму ісландцаў. На 4-й хвіліне капітан Англіі Уэйн Руні рэалізаваў пенальці - 1:0.
Гол у адказ не прымусіў сябе чакаць. Прайшло ўсяго дзве хвіліны пасля пенальці. Пасля навеса са стандарту футбаліст Ісландыі Сігурдсан апярэдзіў абаронцу і забіў гол. Лік падвоіўся на 18-й хвіліне. Ісландцы правялі атаку, якая скончылася ўзяццем брамы. Пачаткоўцы Еўра выйшлі наперад. У першым тайме ангельцы спрабавалі аблажыць браму спаборніка і ўдарам здалёк, і навесамі, але ўсё дарэмна.
У другім тайме каманды абмяняліся небяспечнымі момантамі, аднак у бой уступалі брамнікі. Англія мела пару шанцаў забіць, але не змагла - Ісландыя выйшла ў 1/4 фіналу. Дэбютант турніру згуляе з гаспадарамі цяперашняга Еўра - камандай Францыі.
Такім чынам, у чвэрцьфінале сустрэнуцца наступныя пары:
Польшча - Партугалія;
Уэльс - Бельгія;
Нямеччына - Італія;
Францыя - Ісландыя.