28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі распачатая першая крымінальная справа праз закон аб «іншаземных агентах»

1
У Расеі распачатая першая крымінальная справа праз закон аб «іншаземных агентах»
ВАЛЯНЦІНА ЧЭРАВАЦЕНКА

Кіраўніцы «Жанчыны Дона» пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

У Новачаркаску (Растоўская вобласць) следчыя распачалі крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніцы арганізацыі «Жанчыны Дона» Валянціны Чэраваценкі паводле артыкула аб «злосным ухіленні» ад выканання закона аб «замежных агентах». Гэта першая крымінальная справа ў Расеі, распачатая паводле гэтага артыкула, паведамляе «Радыё Свабода».

Акрамя саюза «Жанчыны Дона», які патрапіў у спіс НКА - «замежных агентаў» у 2014 годзе, Чэраваценка ўзначальвае аднайменны фонд, унесены Мінюстыцыі ў той жа рэестр у 2015 годзе. Злачынства кіраўніцы праваабарончай арганізацыі следчыя ўгледзелі ў тым, што яна нібыта мела «злачынны намер», стварыўшы ў 2013 годзе фонд «Жанчыны Дона». У пастанове аб распачынанні крымінальнай справы паказана, што фонд займаўся «палітычнай дзейнасцю» і атрымліваў замежнае фінансаванне, аднак Чэраваценка «наўмысна» не падавала заяву аб яго ўключэнні ў рэестр «замежных агентаў». Праваабаронцы пагражае да двух гадоў калоніі.

Сама Чэраваценка ў каментары для газеты «Ведомости» адпрэчыла абвінавачванні ў замежным фінансаванні яе фонду і назвала свой крымінальны пераслед палітычным. Паводле яе слоў, ціск на арганізацыю «Жанчыны Дона» пачаўся пасля старту праекта «Грамадзянскі Менск», мэтай якога было назіранне за рэалізацыяй Менскіх дамоўленасцей бакамі канфлікту на ўсходзе Украіны.

Раней зварот у падтрымку Валянціны Чэраваценкі падпісалі праваабаронцы з некалькіх краін. Яны, прынамсі, заявілі, што дзеянні Следчага камітэта ў дачыненні да Чэраваценкі з'яўляюцца неабгрунтаваным умяшаннем у дзейнасць грамадзянскіх арганізацый і парушаюць міжнародныя абавязанні Расеі ў сферы правоў чалавека.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках