29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўніца менскай ВНУ «развяла» завочнікаў на 100 мільёнаў хабараў

2
Працаўніца менскай ВНУ «развяла» завочнікаў на 100 мільёнаў хабараў
Фота: bymedia.net

Разам са сваёй знаёмай жанчына прапаноўвала студэнтам паслугі ў здачы запазычанасцяў у вучобе.

Жанчына працавала ў адной з ВНУ сталіцы. Разам са сваёй знаёмай яна прапаноўвала студэнтам-завочнікам паслугі ў здачы запазычанасцяў у вучобе. У выніку пацярпелі 18 чалавек. Бізнэс жанчыны вялі цягам чатырох гадоў. Цяпер абедзвюм выстаўленыя абвінавачанні, паведамляе афіцыйны сайт Следчага камітэта.

36-гадовая мянчанка абвінавачваецца ў некалькіх дзясятках эпізодаў падбухторвання да дачы хабару. Працуючы спецыялісткай у адной з ВНУ, яна разам са сваёй сяброўкай прапаноўвала дапамогу студэнтам. Гэтая дапамога палягала ў нібыта перадачы грошай выкладчыкам, якім завочнікі не здалі залікі, курсавыя праекты альбо экзамены.

Знаёмая абвінавачванай дапамагала ў пошуку такіх студэнтаў. За чатыры гады жанчыны завалодалі грашыма на суму больш за 100 мільёнаў рублёў.

- Работніца ВНУ ўзятая пад варту, - распавялі ў Следчым камітэце. - Яе сяброўка дала падпіску аб нявыездзе. Цяпер расследаванне ў крымінальнай справе скончанае і перададзенае пракурору для накіравання ў суд.

Жанчынам выстаўленае канчатковае абвінавачанне паводле часткі 5 артыкула 16, часткі 2 артыкула 431 (падбухторванне да дачы хабару) і частцы 3 артыкула 209 (махлярства ў значнай суме) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках