23 красавiка 2024, aўторак, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вашчыкоўскі: Без Грузіі, Украіны і Беларусі еўрапейскі праект не скончаны

Вашчыкоўскі: Без Грузіі, Украіны і Беларусі еўрапейскі праект не скончаны
Вітольд ВАШЧЫКОЎСКІ
ФОТА: EPA

Польшча прыкладзе ўсе намаганні для еўрапейскай трансфармацыі ў гэтых краінах.

Без Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Украіны і Малдовы еўрапейскі праект усё яшчэ не скончаны, - сказаў кіраўнік польскага МЗС Вітольд Вашчыкоўскі падчас супольнай прэс-канферэнцыі з грузінскім кіраўніком дыпламатыі Міхаэлам Джанелідзе, паведамляе «Польскае радыё».

Польшча імкнецца хутчэй бачыць Грузію як у NАТО, так і ў Еўразвязе, - дадаў кіраўнік МЗС Польшчы.

Сустрэча кіраўнікоў дыпламатыі Польшчы і Грузіі ў Варшаве, якая адбылася ў аўторак, была прысвечаная, прынамсі, пытанням бяспекі ў кантэксце блізкага саміту NАТО і будучыні Еўропы ў сувязі з чаканым выхадам Вялікай Брытаніі з ЕЗ. Міністры абмеркавалі пытанні двухбаковых польска-грузінскіх стасункаў і рэгіянальныя пытанні.

«Мы хацелі б бачыць Грузію як мага хутчэй у NАТО, і як мага хутчэй у ЕЗ. Пасля ўступлення Грузіі ды іншых краін гэтага рэгіёну, мы бачылі б Еўропу адзінай, аб'яднанай і дэмакратычнай. Без Грузіі, без Арменіі, без Азербайджана, без Беларусі, Украіны і Малдовы еўрапейскі праект усё яшчэ не скончаны. Таму мы не спынім намаганняў, каб скончыць свабодным і дэмакратычным шляхам праект еўрапейскай трансфармацыі», - сказаў у час прэс-канферэнцыі ў Варшаве міністр замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі.

Кіраўнік польскай дыпламатыі заявіў таксама, што Варшава і Тбілісі ініцыявалі правядзенне «тбіліскай канферэнцыі» з удзелам экспэртаў, мэтай якой з'яўляецца перадача польскага досведу з працэсу ўступлення ў ЕЗ.

Джанелідзэ заявіў, што шануе «тэхнічную і фінансавую» падтрымку Польшчы для старанняў Грузіі аб інтэграцыі з ЕЗ. Нягледзячы на тое, што перад Еўропай стаіць шмат выклікаў, такіх як «брэкзіт», Грузія верыць «у сілу гэтага непаўторнага праекта, якім з'яўляецца аб'яднаная Еўропа, Еўропа, у якой пануе мір, якая з'яўляецца адзінай і вольнай», - падкрэсліў кіраўнік грузінскага МЗС Міхеіл Джанелідзэ.

«Мы імкнёмся да сяброўства ў ЕЗ і спадзяемся, што ў будучыні гэта адбудзецца, і мы зробім свой унёсак у бяспеку, развіццё і еўрапейскі дабрабыт», - дадаў Міхеіл Джанелідзэ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках