20 красавiка 2024, Субота, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскі праваабаронца: Чыноўнікі груба парушылі выбарчае заканадаўства

2
Магілёўскі праваабаронца: Чыноўнікі груба парушылі выбарчае заканадаўства
Барыс Бухель
ФОТА: DW.DE

Праваабаронца Барыс Бухель мае намер абскардзіць адмову чыноўнікаў выконваць пастанову ЦВК.

Адмова членаў Магілёўскага аблвыканкама і прэзідыума Магілёўскага аблсавету дэпутатаў абмяркоўваць прэтэндэнтаў у склад камісій і галасаваць наконт кожнай кандыдатуры персанальна з'яўляецца грубым парушэннем выбарчага заканадаўства, мяркуе магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, паведамляе spring96.org.

Нагадаем, 27 чэрвеня ў Магілёве былі створаныя Магілёўская абласная і 13 акруговых выбарчых камісій. Галасаванне праходзіла спісамі па кожнай камісіі. Барыс Бухель быў вылучаны ў склад абласной камісіі шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў, аднак чыноўнікі без якіх-небудзь абмеркаванняў адмовіліся туды яго ўключаць. Праваабаронца, спасылаючыся на пастанову ЦВК, папрасіў растлумачыць аб кожнай персаналіі прычыны ўключэння ці неўключэння ў склад камісіі. Аднак старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі адмовіўся рабіць гэта на пасяджэнні.

Згодна з пунктам 6 пастановы №18 Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь аб выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў ад 8 чэрвеня 2016 года што да пасяджэнняў у стварэнні выбарчых камісій, "перад прыняццем пастановы аб фармаванні выбарчай камісіі выносіцца на абмеркаванне пытанне аб дзелавых і палітычных якасцях асоб, вылучаных у склад камісіі, а калі колькасць прэтэндэнтаў у склад выбарчай камісіі перавышае колькасць прадугледжаных чальцоў камісіі, заслухоўваецца інфармацыя наконт кожнай кандыдатуры і праводзіцца персанальнае галасаванне".

"Буду пісаць скаргу на ўчарашняе пасяджэнне ў Цэнтрвыбаркам. У яго пастанове дакладна прапісана - персанальна кожнага разбіраць. Тое, што адбылося ўчора ў Магілёве - гэта наўпроставае і грубае парушэнне ўказанняў ЦВК", - заявіў Барыс Бухель.

Разам з тым ён адзначыў, што магілёўскія абласныя чыноўнікі прыслухаліся да ягонага ўчорашняга патрабавання ўказваць час і месца правядзення першых нарадаў акруговых камісій. Так, цяпер на сайце Магілёўскага аблвыканкама размешчаны графік правядзення першых арганізацыйных пасяджэнняў абласной і акруговых выбарчых камісій у рэгіёне. Згодна з імі, яны будуць праходзіць цягам 28-29 чэрвеня. Там жа згадваецца час і месца іх правядзення. Такая інфармацыя адсутнічае на сайтах іншых аблвыканкамаў і Менскага гарвыканкама.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках