6 траўня 2024, панядзелак, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праблемныя актывы ў беларускіх банках растуць сёмы месяц запар

Праблемныя актывы ў беларускіх банках растуць сёмы месяц запар
ФОТА: REUTERS

Хуткага развязання праблемы дрэнных актываў беларускіх банкаў усё яшчэ не праглядаецца.

У траўні дзель праблемных актываў беларускіх банкаў зноў вырасла: на 1 чэрвеня яна дасягнула 12,44% супраць 12,34% месяц таму. Паводле статыстычных звестак Нацбанка, за травень прырост склаў 370,4 млрд рублёў супраць 3 трлн у красавіку. Як і прадказваў Нацбанк, хуткага развязання праблемы дрэнных актываў беларускіх банкаў не праглядаецца, піша tut.by.

З пачатку года сума праблемных актываў вырасла ўжо на 86,2%, дасягнуўшы 51,515 трлн на 1 чэрвеня. Гэта гістарычны максімум для беларускай банкаўскай сістэмы.

«Прагнозная дынаміка праблемных актываў - нашыя даследаванні і стрэс-тэсты паказваюць магчымы рост праблемных запазычанасцяў, але сітуацыя кіраваная. Тым больш што ўрад праводзіць работу для рэарганізацыі, санацыі такіх прадпрыемстваў і, як крайні захад, банкруцтва», - казаў кіраўнік Нацбанка Павел Калавур на прэс-канферэнцыі ў пачатку траўня, прапанаваўшы стварыць агенцтва працы з праблемнымі актывамі і прадоўжыць працу для перадачы праблемных актываў банку развіцця.

На няпростую сітуацыю з праблемнымі актывамі звяртаюць увагу і міжнародныя экспэрты. Кіраўнік місіі Міжнароднага валютнага фонду, якая працуе цяпер у Беларусі, Піэр Долман распавёў, што праблемныя актывы - адное з пытанняў, якое будзе абмяркоўвацца экспэртамі фонду з афіцыйным Менскам. Адзін з варыянтаў - менавіта стварэнне спецыяльнага агенцтва, куды будуць перададзеныя завінавачанасці стратных сельгаспрадпрыемстваў, якія з'яўляюцца аднымі з асноўных праблемных пазычальнікаў. «Неабходна закончыць дыягностыку, якую мы вядзем з афіцыйнымі органамі. І ўжо паводле яе вынікаў прымаць нейкія пастановы. Ёсць некалькі варыянтаў таго, што можна будзе рабіць з гэтымі праблемнымі актывамі», - сказаў Долман.

Старэйшая дырэктарка маскоўскага офіса рэйтынгавага агенцтва Fitch Ratings Вольга Ігнацьева распавяла, што на пагаршэнне якасці актываў беларускіх банкаў уплывае найперш эканамічная сітуацыя ў краіне. «Банкаўскія крэдыты, выдадзеныя ў тым лiку на льготных умовах, праходзяць сёння праверку часам. Вялікая закрэдытаванасць пазычальнікаў і далейшая дэвальвацыя негатыўна ўплываюць на здольнасць беларускіх прадпрыемстваў своечасова выконваць абавязанні перад банкамі», - падкрэсліла экспэртка.

Ігнацьева звярнула ўвагу на тое, што пагаршэнне якасці актываў закранула крэдыты, якія выдаваліся ў розных сектарах эканомікі. З крэдытамі ў рамках дзяржпраграм сітуацыя неадназначная. «У шэрагу выпадкаў такія запазычанні выдаваліся ў рублях, адпаведна, там няма валютнай рызыкі. Акрамя гэтага, часта ў крэдытах, выдадзеных у рамках дзяржпраграм, дзяржава субсідуе адсоткавыя выплаты, банкі даюць ільготныя перыяды выплаты асноўнай запазычанасці. Адпаведна, у некаторых дзяржпраграмах рост праблемных актываў прасочваецца ў меншай ступені, хоць рэальная якасць актываў там можа быць нават горшая, чым у тых крэдытах, якія даваліся на рынкавых умовах», - адзначыла яна.

Fitch Ratings чакае, што дзель праблемных актываў беларускіх банкаў будзе паступова падрастаць, і нават калі ў другім паўгоддзі эканоміка пачне аднаўляцца, якасць крэдытнага партфеля, можа далей некаторы час яшчэ пагаршацца пад уплывам папярэдніх стрэсаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках