23 красавiка 2024, aўторак, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Баранавічах застаўся толькі адзін нармальны завод»

1

Жыхары Баранавічаў зайздросцяць работнікам авіярамонтнага завода.

На мінулым тыдні ў горадзе на тэрыторыі Лядовага палаца адбылося свята, прысвечанае 75-годдзю ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод». Нягледзячы на крызіс у эканоміцы, урачыстасць прайшла з вялікім разгонам. З Расеі была выпісаная пілатажная група «Русь», якая выканала ў небе фігуры найвышэйшага пілатажу. Для працаўнікоў завода ды іхніх сямейнікаў быў арганізаваны святочны канцэрт, фуршэт і салют.

Але са слоў жыхароў Баранавічаў, акрамя авіязавода іншыя прадпрыемствы горада фінансавымі паказчыкамі пахваліцца не могуць. Вось што распавёў praca-by.info адзін з працаўнікоў станкабудаўнічага завода:

ФОТА INTEX-PRESS.BY

- У Баранавічах, фактычна, застаўся толькі адзін нармальны завод - авіярамонтны. Але ўладкавацца туды можна з цяжкасцю або праз сувязі. Надоечы знаёмка распавядала, што ёй паўгода спатрэбілася, каб атрымаць там працу прыбіральшчыцы. Затое зарабляе яна там 4 мільёны. У нас на прадпрыемстве прыбіральшчыца атрымлівае ўдвая менш, а працоўныя ў цэхах столькі ж! Дык гэта прыбіральшчыца 4 мільёны бярэ, уявіце, колькі на авіярамонтным зарабляюць высокакваліфікаваныя спецыялісты. І параўнайце з нашымі заробкамі. У гарадскіх аўтобусах круцяць аб'яву, што на станкабудаўнічы завод патрабуюцца людзі на заплату 6-7 мільёнаў. Нашы работнікі толькі смяюцца, калі чуюць гэта.

Адзначым, што ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» стаў самым прыбытковым прадпрыемствам Баранавічаў у 2015 годзе. Прычым адрыў ад другога месца стаўся большым, чым значным: прыбытак авіярамонтнага завода склаў 405,7 млрд рублёў, а Баранавіцкага малочнага камбіната - 19,3 млрд.

На прадпрыемстве працуе больш як 2000 чалавек. На завод рэгулярна паступаюць заяўкі на рамонт авіяцыйнай тэхнікі з краін Еўропы, Азіі, Блізкага Усходу, Амэрыкі і Афрыкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках