29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Буэнас-Айрэсе адкрылі статую Мэсі

1
У Буэнас-Айрэсе адкрылі статую Мэсі
Статуя Ліянэля Мэсі ў Буэнас-Айрэсе
ФОТА: MARTIN ZABALA/ZUMA/GLOBALLOOKPRESS.COM

У сталіцы Аргенціны ўсталявалі статую капітана нацыянальнай футбольнай каманды Ліянэля Мэсі.

Пра гэта паведамляе La Aficion (пераклад - lenta.ru).

«Як футбольны заўзятар, Леа, прашу цябе, змяні, калі ласка, сваю пастанову. На знак нашай любові і падтрымкі мы сёння адкрываем тваю статую тут, у Пасеа- дэ-ла-Глорыя», - заявіў мэр Буэнас-Айрэса Арас Радрыгес Ларэта падчас адкрыцця.

Адкрыццё адбылося пасля вяртання каманды з Кубка Амерыкі. 27 чэрвеня Аргенціна ў фінале турніру ў серыі пенальці саступіла Чылі з лікам 2:4. Адразу пасля гэтага Ліянэль Мэсі абвясціў аб сыходзе з нацыянальнай каманды.

Не сканчаць кар'еру футбаліста заклікалі прэзідэнт Аргенціны Маўрысіё Макра і вядомы ў мінулым футбаліст Дыега Марадона. На вуліцах многіх аргенцінскіх гарадоў адразу ж пасля заявы форварда з'явіліся шыльды з надпісам «Леа, не сыходзь».

Усяго ў складзе нацыянальнай каманды Аргенціны, за якую форвард выступаў з 2005 года, ён правёў 113 матчаў і забіў 55 мячоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках