25 красавiка 2024, Чацвер, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«J: морс» дасць бясплатны канцэрт у цэнтры Менска

«J: морс» дасць бясплатны канцэрт у цэнтры Менска

Гурт «J: морс» зладзіць гадовую прэзентацыю альбома «Воздух» на сцэне каля гарадской Ратушы ў Менску 3 ліпеня.

Канцэрт будзе доўжыцца з 20 да 21 гадзіны, уваход на імпрэзу будзе бясплатным.

- Для нас гэта, напэўна, самы доўгачаканы альбом у гісторыі гурта, - распавёў у прэс-рэлізе Уладзімір Пугач. - Зімовае паветра - чыстае і халоднае. Даводзілася саграваць яго падчас канцэртаў. Цяпер - рэзкае і цёплае, з пахам травы і гарачага асфальту. Зусім іншая музыка.

Першы за пяць гадоў новы альбом «J: морс» «Воздух» выйшаў у лістападзе 2015. Канцэртная прэзентацыя дыска адбылася ў лютым 2016 на аншлагавым канцэрце ў Менску Prime Hall. Відэаверсія гэтага выступу - «Воздух 360° Live» - стала першым у Беларусі афіцыйна выпушчаным відэаканцэртам у фармаце 360 градусаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках