Беларус стаў чатырохразовым чэмпіёнам свету ў паўэрліфцінгу
2- 29.06.2016, 15:13
- 19,729
Турнір прайшоў у амерыканскім Кіліне.
Беларус Аляксандр Грынкевіч-Суднік стаў чатырохразовым чэмпіёнам свету ў класічным паўэрліфцінгу, паведамляе БелТА.
Спартовец з Баранавічаў здолеў па суме трохбор'я выйграць залаты медаль. На старце сусветнага форуму Аляксандра Грынкевіч-Судніка не было роўных у прысяданні. У трэцяй спробе ў гэтым практыкаванні беларусу ўдалося справіцца з вагой 257,5 кг, у жыме штангі ад грудзей ён стаў чацвёртым - 170 кг.
Вырашальнымі ў перамозе ў трохбор'і сталі спаборніцтвы ў цязе. Атлет, які прадстаўляў на турніры таварыства «Дынама», справіўся з вагой 302,5 кг.
«На чэмпіянаце свету ў класічным паўэрліфцінгу канкурэнцыя была вельмі высокай. Нягледзячы на тое, што ўжо тройчы станавіўся першым, абараніць тытул і падняцца на верхнюю прыступку п'едэстала гонару заўсёды складаней, чым выйграць упершыню. Лёс залатога медаля вырашаўся ў апошняй спробе ў цязе. Мне ўсё ўдалося зрабіць, дзякуй трэнерам і кіраўніцтву таварыства «Дынама» за дапамогу ў падрыхтоўцы да чэмпіянату», - адзначыў Аляксандр Грынкевіч-Суднік.