20 красавiка 2024, Субота, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: танкі сапсавалі асфальт на праспекце Пераможцаў

48

Да велізарнай сумы, у якую выльецца арганізацыя парада, трэба дадаць выдаткі на рамонт дарожнага пакрыцця.

Штогод у афіцыйны дзень незалежнасці ў Менску праводзіцца парад. Генеральныя трэніроўкі праходзяць на скрыжаванні сталічных праспектаў Пераможцаў і Машэрава. Да месца рэпетыцыі вайсковая тэхніка ідзе праспектам Незалежнасці з вайсковага гарадка ва Уруччы, піша kp.by.

ФОТА З САЙТА KP.BY

- Парад - гэта вядома добра. Але мала таго, што ў месцах, дзе праязджаюць калоны, утвараюцца вялізныя коркі, дык яшчэ і асфальт ператвараецца ў пральную дошку, - скардзіцца мянчанка Яўгенія ў сацыяльных сетках. - Яшчэ горш, калі ў гэтыя дні стаіць спёка. Дарожнае пакрыццё становіцца мяккім. На ім нават грузавыя машыны пакідаюць каляіны, не кажучы ўжо пра гусенічную тэхніку.

Ідэолаг Мінабароны Уладзімір Макараў толькі пасмяяўся з такой «дробязі», як кіламетры сапсаванага асфальту:

- Мільёны людзей падтрымліваюць правядзенне параду. 75 гадоў таму, калі выжыць было немагчыма, а яшчэ трэба было і чалавецтва ратаваць, быў праведзены парад. З гэтага пункту гледжання цана парада не ацэньваецца коштам асфальту. Яго несумненна адрамантуюць.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках