28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Адзін са стамбульскіх тэрарыстаў мог быць выхадцам з Чачэніі

6
СМІ: Адзін са стамбульскіх тэрарыстаў мог быць выхадцам з Чачэніі
ФОТА: OZAN KOSE/AFP/SCANPIX/LETA

Трое смяротнікаў у Стамбуле маглі быць грамадзянамі Расеі, Кыргызстана і Узбекістана.

Адзін з тэрарыстаў-смяротнікаў, якія ўчынілі самападрыў у аэрапорце Стамбула, мог быць выхадцам з Чачэніі, паведамляе ў чацвер, 30 чэрвеня, газета Hurriyet (пераклад - DW).

Выданне называе ягонае імя - Асман Вадзінаў. Турэцкія спецслужбы мяркуюць, што ён прыбыў у краіну з сірыйскага горада Ракі. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

Тэракт у аэрапорце Стамбула, ахвярамі якога сталі 43 чалавекі, зладзілі трое смяротнікаў з грамадзянствам Расеі, Узбекістана і Кыргызстана. Пра гэта заявіў турэцкі чыноўнік, паведамляе Reuters (пераклад - РБК).

Суразмоўца агенцтва адмовіўся даць іншыя дэталі. Ён размаўляў з Reuters на ўмовах ананімнасці, бо падрабязнасці расследавання яшчэ не былі апублікаваныя. Раней ён казаў, што следчыя спрабуюць апазнаць баевікоў па іх парэштках.

Аднак іншая турэцкая газета Yeni Safak піша са спасылкай на крыніцы ў паліцыі, што арганізатарам тэракту ў Стамбуле стаў выхадзец з Чачэніі Ахмед Чатаеў, а трое смяротнікаў былі выхадцамі з Дагестана, Кіргізіі і Узбекістана. У агульнай складанасці, паводле звестак Yeni Safak, у падрыхтоўцы тэракту ўдзельнічалі восем чалавек, з якіх трое былі яго выканаўцамі, адзін ужо затрыманы, а яшчэ чатырох шукаюць.

Паводле звестак расейскіх праваахоўнікаў, Ахмед Чатаеў (Аднарукі) з'яўляецца галоўным вярбоўшчыкам расейцаў у шэрагі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Ён камандуе спецыяльным падраздзяленнем для падрыхтоўкі тэрактаў у Расеі і ў Еўропе, заяўляў раней дарадца старшыні Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта РФ Андрэй Пржэздомскі. Чатаеў 12 гадоў таму схаваўся ад расейскіх праваахоўнікаў за мяжой, атрымаў статус уцекача ў Аўстрыі, а затым пасяліўся ў Турцыі.

Паведамлялася, што Чатаеў кіраваў у Сірыі буйным атрадам баевікоў, сфармаваным у асноўным з ураджэнцаў рэспублік Паўночнага Каўказа.

У выніку тэракту 28 чэрвеня ў найбуйнейшым аэрапорце Турцыі загінулі 42 чалавекі, 238 былі параненыя. Як удакладніў міністр аховы здароўя Турцыі Раджэп Акдаг, 128 параненых знаходзяцца ў лякарнях, 41 з іх - у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках