29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран адваёўвае сваю дзель нафтавага рынку

Іран адваёўвае сваю дзель нафтавага рынку

Іран адправіў у Польшчу першы пасля санкцый танкер з нафтай.

Буйнатанажны танкер з іранскай нафтай накіроўваецца ў польскі порт Гданьск на Балтыйскім моры, паведамілі Ройтэрс крыніцы ў гандлёвай галіне і паказалі звесткі сістэмы сачэння за марскімі суднамі, паведамляе Reuters.

Тэгеран далей адваёўвае сваю дзель рынку пасля зняцця заходніх санкцый.

Невядома, ці з'яўляюцца пакупнікамі гэтага тавару польскія нафтаперапрацоўчыя кампаніі PKN Orlen або Grupa Lotos, і ці застанецца нафта ў Польшчы або будзе транспартаваная ў Нямеччыну, якая звязаная з Гданьскам з дапамогай трубаправода.

Незалежна ад канчатковага пункта прызначэння, гэта першае судна, якое вязе іранскую нафту на рынкі Балтыйскага мора з тых часоў, як у студзені з Тэгерана былі знятыя санкцыі ААН у абмен на абмежаванне ядзернай праграмы. Гэта абвастрае барацьбу за дзель рынку паміж вядучымі вытворцамі нафты, у тым ліку Расеяй і Савудаўскай Арабіяй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках