29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэдыт МВФ залежыць ад «парламенцкіх выбараў»

16
Крэдыт МВФ залежыць ад «парламенцкіх выбараў»

Цяг «парламенцкіх выбараў» будзе мець важнае значэнне ў пытанні фінансавай дапамогі беларускім уладам з боку МВФ.

Генеральны сакратар Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП), выканаўчы сакратар Інтэрнацыяналу дэмакратаў-цэнтрыстаў Антоніё Лопэс Істурыс 30 чэрвеня ў Менску сустрэўся з беларускімі журналістамі, піша «Беларускі партызан».

Адказваючы на пытанне агенцтва БелаПАН, наколькі прынцыповай будзе пазіцыя Еўропы ў ацэнцы парламенцкіх выбараў у Беларусі на фоне адноўленага дыялогу паміж старанамі, Лопэс Істурыс адзначыў, што цяг парламенцкіх выбараў будзе мець важнае значэнне ў пытанні фінансавай дапамогі Беларусі з боку МВФ.

Палітык звярнуў увагу, што пытанні ўнёскаў Еўразвязу ў МВФ будуць разглядацца ў кастрычніку, ужо пасля правядзення ў Беларусі «парламенцкіх выбараў».

«Унёскі Еўразвязу ў МВФ будуць зацвярджацца Еўрапарламентам. Я ўпэўнены, што мае калегі захочуць пачуць, ці былі нейкія станоўчыя крокі з боку беларускіх улад», - сказаў Лопэс Істурыс, адзначыўшы, што гэта будзе вельмі важна для таго, каб «зрабіць нейкія крокі, каб прыняць адпаведныя пастановы».

Са слоў генеральнага сакратара ЕНП, дыпламаты, якія прадстаўляюць Еўракамісію і Еўрапейскую службу замежных сувязяў, робяць добрую справу. Аднак, адзначыў ён, ёсць яшчэ і палітычная ацэнка. «Якой яна будзе, залежыць ад беларускіх улад», - падкрэсліў палітык.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках