3 траўня 2024, Пятніца, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэк за каву на 273 мільёны і іншыя кур'ёзы дэнамінацыі

18

Гэтая пятніца запомніцца многім беларусам.

Чытач onliner.by даслаў у рэдакцыю фота чэка за сваю ранішнюю каву з батончыкам «Нэсквік», набытыя ў шапіку на праспекце Пераможцаў. З незразумелых прычынаў касір за гэты няхітры сняданак налічыў 273 мільёны рублёў. Застаецца толькі спытаць: новых або старых?

Роўна ў 7.35 стала вядома пра першую ахвяру дэнамінацыі: на менскім вакзале мужчына хацеў зняць грошы ў банкамаце «Беларусбанка». Банкамат «з'еў» картку і завіс.

Яшчэ адзін з чытачоў onliner.by паведамляе: «Жонка толькі што з крамы.. Набывала сасіскі... “Варшаўскія”... На ўпакоўцы пазначаны кошт 458 руб. за кг (4 580 000 бел. руб. па-старому, або 229 даляраў ЗША за 1 кг... або 705 300 тыс. за 154 грамы!

Але гэта не ўсё... У выніковым цэнніку кошт кожнага тавару ўказаны ў новых цэнах, але агульны кошт усіх тавараў у старых грошах. Як жа мне шкада людзей, якія ідуць у краму».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках