24 красавiка 2024, Серада, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мацарэвіч: Пасля саміту NATO РФ павінна адступіць з тэрыторый Украіны

6
Мацарэвіч: Пасля саміту NATO РФ павінна адступіць з тэрыторый Украіны
Антоні МАЦАРЭВІЧ
ФОТА: POLSKIERADIO.PL

Міністр абароны Польшчы спадзяецца, што пастановы, прынятыя на саміце NATO, прымусяць Расею адступіць з украінскіх тэрыторый.

«Падчас саміту NATO ў Варшаве будзе прынятая знакавая пастанова. Цягам доўгага часу Расея думала, што мае права гэтую пастанову аспрэчыць. Да яе прыняцця ў нас няма падставаў пра нешта казаць. Пасля таго, як пастанова будзе прынятая, мы зможам пачаць размову пра тое, як захаваць мір ва ўсім свеце», – заявіў Антоні Мацарэвіч за тыдзень да саміту NATO ў Варшаве.

«Мы спадзяемся, што гэтыя перамовы прывядуць да таго, што Расея не толькі адмовіцца ад агрэсіўных крокаў, але і адступіць з тэрыторый Украіны, якія яна незаконна заняла», – заявіў Антоні Мацарэвіч.

Нагадаем, генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг 13 чэрвеня пацвердзіў планы альянсу ўмацаваць усходні фланг, размесціўшы чатыры батальёны ў Польшчы і балтыйскіх краінах.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках